учреждение образования "Могилевский государственный университет имени А.А.Кулешова
Информационные ресурсы
научно-исследовательской деятельности









НИР  »  Доктора наук и профессоры  »  Доктора наук и профессоры  »   


Доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства. Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР (1982), Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1993, 2015), Ганаровай граматай Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2003), Падзякай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2013).

Абабурка Мікалай Васілевіч нарадзіўся ў 1941 г.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага Ўніверсітэта па спецыяльнасці "беларуская мова" (1966), аспірантуру Беларускага дзяржаўнага Ўніверсітэта пры кафедры беларускай мовы (1969). Абараніл кандыдацкую дысертацыю ў 1971 г., доктарскую - ў 2001 г. У 1996 годзе прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці "Беларуская мова".

Навукова-даследчая спецыялізацыя: сучасная беларуская мова (лексікалогія), беларуская дыялекталогія (лексіка), гісторыя беларускай літаратурнай мовы, лінгвістыка тэксту (мова беларускай мастацкай літаратуры), стылістыка мастацкага тэксту, культура беларускай мовы, методыка выкладання беларускай мовы, параўнальная граматыка (беларускай і рускай моў), праблемы перакладу, гісторыя мовазнаўства.

Выкладае сучасную беларускую мову, культуру беларускай мовы, параўнальную граматыку беларускай і рускай моў, лінгвістычны аналіз мастацкага тэксту.

Аўтар больш за 200 навуковых публікацый. Сярод іх манаграфіі: "Развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры" (1987), "Станаўленне і развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры" (2000), "Беларуская лінгвістычная паэтыка і тэксталогія" (2008), "Паэтыка беларускай літаратуры XVI-XIX стст. " (2010), "Паэтыка беларускай літаратуры ХVІ-ХІХ стст." (2011), "Сучасны літаратурна-мастацкі расповед" (2011, у сааўтарстве), "Паэтыка беларускай мастацкай літаратуры ХХ ст." (2014, у сааўтарстве); вучэбныя дапаможнікі: "Параўнальная граматыка беларускай і рускай моў" (1992), "Культура беларускай мовы" (1994), "Лінгвістыка тэксту" (2008); слоўнікі: "Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў" (1979), "Лінгвастылістычныя і тэксталагічныя тэрміны" (2011), вучэбна-метадычныя дапаможнікі "Рознастылёвыя тэксты и их анализ" (2010),  "Вывучэнне мовы твораў Аркадзя Куляшова" (2014), дапаможнік "Тэорыя і практыка перакладу" (2007).

Пад навуковым кіраўніцтвам доктара філалагічных навук прафесара М.В. Абабуркі абаронены дзве кандыдацкія дысертацыі (Ячмянёвай І.М. (2002 год) і Саўчанкай В.М. (2009 год)).

Кіраўнік заданняў Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў па беларускай мове і літаратуры (2001-2005), падпраграмы «Беларуская мова і літаратура ў кантэксце цывілізаванага развіцця Рэспублікі Беларусь: гісторыя, сучасны стан, тэндэнцыі» (Беларуская мова і літаратура) (2011-2013); Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства» (2016-2020) «Сучасная беларуская мова і лінгвакультура беларусаў: тэорыя, методыка, лексікаграфія».